Памятка для бацькоў «Дапаможам адаптавацца»

Хутка вам разам з вашым малым трэба будзе пачаць новае жыццё. Каб малы ўступіў у яго радасным, дружалюбным, пасталелым, хочам прапанаваць некалькі рэкамендацый:

 

*паспрабуйце стварыць у сям'і спакойную, сяброўскую атмасферу;

*усталюйце выразныя патрабаванні да дзіцяці і будзьце    паслядоўнымі ў іх прад'яўленні;

*будзьце цярплівыя;

*фарміруйце ў дзіцяці навыкі самаабслугоўвання і асабістай гігіены;

*заахвочвайце гульні з іншымі дзецьмі, пашырайце круг зносін з дарослымі;

*калі дзіця з вамі размаўляе – слухайце яго ўважліва;

*калі вы ўбачыце, што дзіця нешта робіць, пачніце «паралельную размову» (каментуйце яго дзеянні);

*размаўляйце з малым кароткімі фразамі, павольна; у размове называйце як мага больш прадметаў;

*давайце простыя і зразумелыя тлумачэнні;

*пытайцеся ў дзіцяці: «Што ты робіш?», на пытанне «Чаму ты гэта робіш?» ён адкажа, калі падрасце;

*кожны дзень чытайце дзіцяці;

*турбуйцеся аб тым, каб у дзіцяці былі новыя ўражанні;

*займайцеся з малым;

*займайцеся з малым сумеснай творчай дзейнасцю: гуляйце, ляпіце, малюйце і г.д.

*не скупіцеся на пахвалу, радуйцеся кожнаму поспеху дзіцяці.

поделиться в: